Забытая магіла
Адно захована названне
Магілы ў полі на гары,
На тым закінутым кургане,
Дзе веюць вольныя вятры.
Нічога чАсы не схавалі:
Згнілі, зваліліся крыжы,
З пліты каменнай спаласкалі
I напіс летнія дажджы.
А тут жыццё пачыла нейча,
I ў ім пахован цэлы свет...
Як дым, жыццё ты чалавечча:
Дыхнуў віхор — і згінуў след.
Апошнiя водгукi
1 неделя 1 день назад
5 недель 1 день назад
10 недель 3 дня назад
24 недели 6 дней назад
1 год 4 недели назад
1 год 11 недель назад
1 год 13 недель назад