Беларусам

Сярэдняя: 4.6 (81 голас)
Ўстаньце, хлопцы, ўстаньце, браткі! Ўстань ты, наша старана! Ўжо глядзіць к нам на палаткі Жыцця новага вясна. Ці ж мы, хлопцы, рук не маем? Ці ж нам сілы бог не даў? Ці ж над родным нашым краем Промень волі не блішчаў? Выйдзем разам да работы, Дружна станем, як сцяна, I прачнецца ад дрымоты З намі наша старана!Air Jordan VI 6 Shoes

Беларускаму люду

Сярэдняя: 4.2 (48 галасоў)
Змоўкні ты, сціхні, песня пакуты, Заварушыся, наш край! Люд беларускі! Рві свае путы! Новую песню спявай! Дружна і згодна станьма сцяною. Доля не прыйдзе сама, Воля не зойдзе к нам стараною, Збоку дарог ёй няма. Люд! Праканайся: толькі мы самі – Долі свае кавалі. Годзе жа, досыць панукаць намі, Гнаць з нашай роднай зямлі! Нам паганятых болей не трэба — Будзем мы жыць без паноў. Самі вы дбайце лепей пра неба! — Скажам мы так да ксяндзоў. Хіба забудзем мы тыя межы, Што правадзілі без нас? Раны глыбокі, ох, яшчэ свежы! Помсты агонь не пагас. Нас падзялілі — хто? Чужаніцы, Цёмных дарог махляры. К чорту іх межы! К д’яблу граніцы!.. Нашы тут гоні, бары! Будзем мы самі гаспадарамі, Будзем свой скарб ратаваць! Годзе той крыўды! Ў ногу з братамі Пойдзем наш край вызваляць. Ох, і агорклі гэтыя кпіны!.. Злучым мы ў хор галасы: Эх, вы разлогі роднай краіны, Нашы палеткі, лясы! Родны вы сэрцу нашаму, гмахі Лесу, лугоў і палёў! Досыць ўшчувалі нас паны-ляхі, Ведаем ціск маскалёў... Змоўкні жа, сціхні, песня пакугы! Заварушыся, наш край! Люд! Вызваляйся, рві свае путы, Новыя песні спявай!Nike Sneakers

Будзь цвёрды

Сярэдняя: 4.5 (14 галасоў)
Ты не гніся, брат, ніколі Траўкаю пахілай, Сам пружыны своёй долі Выкуй ўласнай сілай! Бо хоць кажуць, што з уклону Не баліць галоўка, - Не зважай: з ярма-прыгону Выйшла гэта слоўка. Не прасі, не спадзявайся Ты на дапамогу, Сам з нягодамі змагайся, Сам прабі дарогу! Хоць памогуць табе людзі Адшукаць дарогі, А саб'ешся, зноў ты будзеш Абіваць парогі. Не лісціся к сільным, дружа, Зеллейкам-бярозкай, Бо не выйдзеш век з-пад гужа, Страціш вобраз боскі, І ў людзей ты гонар страціш - І цябе зракуцца: Лепш змагацца вольным, браце, Чым цярпець ды гнуцца.Nike Zoom All Out Flyknit

Музей Якуба Коласа

Як нас знаходзяць

-

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі