Даняў

Сярэдняя: 4.2 (24 галасоў)
Жыў-быў пан, да казак ахвочы.
Заклікаў ён раз мужыка
I, з хітрасцю глянуўшы ў вочы,
Пускае такога жука:
— Глядзі, чалавеча, — дукаты.
Яны твае будуць усе,
Калі ты расказ вузлаваты
Раскажаш у поўнай красе.
Пры гэтым — каб праўды ні слова,
I калі я скажу:  «лжэш»,
Тады ты — такая умова —
Дукаты сабе забярэш.
Прайграеш, дык будзеш мне вінны
I страціш ты славу сваю.

Мужык той быў казачнік слынны,
Вядомы далёка ў краю.
        Зірнуў на дукаты
        Наш баечнік скоса —
        Як вырваць чырвонцы
        З-пад панскага носа?
        Як славу-пагудку
        Сваю не зняславіць,
        А пана самога
        У дурні паставіць?
        «Ну, што ж, папрабую
        Дай, сіла ліхая!»
        I ён небыліцу
        Такую сплятае.
—  Чаго не бывае на свеце, панок!
        Выпадак і мне налучыўся.
Дванаццаты стукнуў тады мне гадок,
        А я і на свет не радзіўся.
Пайшоў я на службу. Мяне багацей
        Наняў пасвіць пчолы на лета.
Заклікаў мяне ён і кажа:  «Мацей,
        Ты цвёрда запамятай гэта:
Табе даручаю я сто адзін рой,
        Пільнуй жа ты пчол маіх дбала.
На дзень іх два разы злічы і падой,
        I каб ні адна не прапала!»
Я быў паслухмяны хлапец, увішны
        I добры даглядчык жывёлы,
Я мёду надойваў цабры і збаны,
        Мёд зносілі ў рэзгіні пчолы..

Зірнуў на расказчыка пан Дамінік:
—   Можа і праўда, свет жа вялік.

Дукаты ж, здаецца, палаюць ярчэй
        I цягнуць прывабнаю хваляй,
I баечнік з грошай не зводзіць вачэй,
        Свой сказ ён прадоўжвае далей.

—   Лічу раз падвечар я пчолак — бяда:
        Дванаццаці штук не хватае.
Ці ўгразлі ў балоце, ці знесла вада,
        Ці сцежка заела крутая?
I што ж мне рабіці? Бяжы, брат, лаві!
        Бягу я, аж бачу, саколю,
Ляцяць адзінаццаць, і ўсе ж у крыві,
        Ды жаласна стогнуць ад болю.
А дзе ж яшчэ пчолка адненька? Няма!
        Аж чую — раве за ракою!
Зірнуў туды гэта, гляджу — куцярма:
        Населі ваўкі талакою.
Яна не даецца. Ваўкі ж, як слата.
        I бачу — парвуць маю пчолку.
Лячу я туды, лячу наўскапыта,
        Бягу ратаваці саколку.
Імчуся да рэчкі. Прыбег. Дзе паром?
        Ніякай няма пераправы!
Не думаю доўга, іду напралом,
        I за лоб я хоп сябе жвава!
Разгойдаў рукою сваю галаву —
        I гоп-ля! за рэчку шпурляю.
Урэзаўся я на тым боку ў траву,
        Па грудзі ў зямлю асядаю.

А пан абыяка бярэ на язык:
—   Можа і праўда, свет жа вялік.

—  Я так, я і гэтак — не вылезеш, брат!
        Не выбрацца мне без лапаты.
Я зноў сябе кінуў за рэчку назад,
        Бягу па рыдлёўку дахаты.
Бягу пералескам і чую — ў дупле
        Засмажаны голуб варкуе.
А есці мне хочацца страх як! Але
        Спыняцца тут — часу бракуе.
Аднак жа не ўцерпеў, палез я на дуб
        I ў дзірку засоўваю руку.
Не ўлазіць рука ні нага а ні ў зуб.
        Я выкінуў іншую штуку:
Я проста усім целам падаўся — залез!
        Выцягваю голуба з дрэва.
Паслухаў — трасецца навокала лес.
        Зямля ад пчалінага рэву.

А пан тым жа ладам і тонам пык-мык:
—   Можа і праўда, свет жа вялік.

—   Схапіў я рыдлёўку, за рэчку бягу,
        Адкопваю сам сябе з долу,
Імчуся на помач пчале як магу
        I прэч адганяю назолу.
Гляджу я — парвана ўся пчолка мая,
        Ляжыць на зямлі чуць жывая.
«Эх, бедная!» — плачу над пчолкаю я.
        Прыйшла ты, часіна ліхая!
Не жыць ёй на свеце. Махнуў я нажом
        I — шась ёй па горле і квіта!..
Дванаццаць кадушак пчаліным дабром
        Я высаліў — так была сыта.

А пан нічагуткі, дзівіцца не звык:
—   Можа і праўда, свет жа вялік.

—  Я пчолчына мяса даставіў дамоў,
        Сам лёг адпачыць з паўхвіліны,
Ды сон не бярэ: мне на думкі прыйшоў
        Хрыбет непрыбраны пчаліны.
Агледзяцца людзі — стаптана трава,
        Валяюцца косці па пожні, —
Клясці мяне будуць. Я моўчкі — раз-два!
        Шыбую на луг асцярожна.
Прыйшоў я, патупаў, бяру той шкілет
        Дый думаю — ў рэчку укіну.
Бяру, падымаю, — пчаліны ж хрыбет
        Упёрся у неба рабрынай!

Пан слухае казку, як злы чараўнік:
—  Можа і праўда, свет жа вялік.

—  Вось тут я і скеміў, кажу сабе сам:
        «А што, калі ўзлезці на неба?
Дык дай жа пабачу, што дзеецца там».
        I лезу па рэбрах як трэба.
Дабраўся не хутка, ступіў на парог,
        Гляджу я — сады і палаткі.
I бачу — старэчай паходкаю бог
        Дыбае да божае маткі.
На лаўках цукровых садзяцца за стол,
        Ім цень прыпадносіць бяроза.
I кажа бог, стукнуўшы палкаю ў дол:
        «А можа згулялі б у воза?»
Прыслухаўся — чую ў палатцы адной
        Пяюць прападобныя песні.
Туды іду ціха — не сочаць за мной,
        Хоць ты там памры і ўваскрэсні.
Гляджу, а там п'янства, гармідар, кірмаш.
        Закускі цягаюць кашамі.
Два лысых прарокі, Лысей і Гальяш,
        П'юць бражку святую каўшамі.
Юзэфа, Барбара і Ганна —ўтраіх,
        У туфельках, плешчучы ў ладкі,
«Лявоніху» рэпяць і цешаць святых,
        Рох з Юр'ем ідуць упрысядкі.
Апостал жа Пётра, Кузьма і Дзямян
        Гукаюць, тнуць песні-дрындушкі.
Угоднік Мікола як мае быць п'ян,
        Ляжыць, заваліўшыся ў стружкі.
I шапка-карона спаўзла з галавы.
        Я — цоп яе і — махні драла!
Імчуся назад я, бягу чуць жывы,
        Гляджу — аж драбіна прапала.

А пан сваё цвердзіць упарта, як бык:
—   Можа і праўда, свет жа вялік.

—   «Ну, як на зямлю мне дабрацца назад?» —
        Мазолю я думкай галоўку.
Аж бачу — ляжаць пілавіны, і шмат.
        Давай я тут віць з іх вяроўку.
Я вывіў вужышча, прыладзіў за рай,
        На землю спускаюся лоўка,
Ды бачу — далёка зямля і наш край:
        Кароткая выйшла вяроўка.
I што ж тут парадзіць? Я ножыкам — чык!
        Адрэзваю кончык вужышча,
Прыточваю знізу... Кулдык ды кулдык —
        I шусь на зямлю, ды ў іржышча!

А пан цэдзіць той жа нязменны свой зык:
—   Можа і праўда, свет жа вялік.

—   Я стаў разглядацца. Э, брат, не туды
        Папаў ты, галубчык Мацейка!
Зямля — ды не наша! Такое брыды
        Не бачыў араты і жнейка.
Навокала пуста. Ні рэк, ні раслін...
        Пасецца ж свіное там стадка.
Гляджу — стаіць нехта, няшчасны, адзін,
        Сагнуты, як той свіны татка.
Замурзаны, брудны, ну горш жабрака!
        I пуга ў руках дратаванка.
А твар той аблуплен, і з-пад каўпака
        Нос вытырк, нібы сапяжанка.
Гляджу — твар знаёмы. Прыгледзеўся —
        Так:

Пазнаў я яго па каптане.
Ды гэты ж пахілак, худзенькі вахлак —
        Нябожчык наш, бацька твой, пане!!!

I пан аж падскочыў, ускінуўшы раме:
— Быць то не можа! Лжэш, хаме!
Air Force 1 Low Flyknit

Дзед Мароз

Сярэдняя: 4.5 (31 голас)
Ходзіць дзед белабароды Полем, лесам, пералескам, Засцілае рэчкі лёдам, Брыльянцістым снежным блескам. Сыпле іней на бярозы, Туліць дрэвы лёгкім пухам, Крые руні, травы, лозы Белай посцілкай-кажухам. Дзеда ўсюды носяць ногі, І к нам прыйдзе на хвілінку Адпачыць крыху з дарогі, Важна сеўшы на ялінку. А ялінка!.. Чаго толькі На яе няма галінках! Свецяць зоркі і вясёлкі У бліскучых павуцінках. Тут лісічка, зайчык, мышка, Рыбкі, буслік доўгавязы. А як ззяюць на ёй шышкі, Нібы ў іх гараць алмазы! Каля ёлкі карагоды, Песні, гутарка жывая, А той дзед белабароды Толькі ў вусы смех пускае. Дык рассунем кола шырай, Патанцуем на памосце, Песняй звонкай, песняй шчырай Прывітаем дзеда-госця. Air Jordan

На рэчцы зімою

Сярэдняя: 4.3 (127 галасоў)
Не сядзіцца ў хаце Хлопчыку малому: Кліча яго рэчка, Цягнуць санкі з дому... Хочацца Алесю Выйсці на двор з хаты, Узяць з сабой сякерку Ды ў той лес кашлаты, Стукнуць па дзярвяках З-за пляча абухам I глядзець, як сыпне Снег халодным пухам, Як стаяць над рэчкай Хвоі і яліны, Як ім снег халодны Нахіліў галіны. — Мамачка-галубка! — Просіць ён так міла, — Можа б ты на рэчку Пагуляць пусціла? Я не буду доўга, Зараз жа вярнуся, Трошачкі на рэчцы Ў санках паважуся. — Ну, ідзі пабегай, Толькі апраніся Ды, глядзі, ў палонку, Сынку, не ўваліся. Радасць і раздолле Хлопчыку малому, I не пазайздросціць Ён цяпер нікому! На плячо — сякерку, Саначкі — у руку, Хлеба ўзяў кусочак. — Цюцік! — свіснуў Жуку. Пад скарынкай лёду Тут жа, каля хаты, Працякала рэчка Скрозь лясныя шаты. Побач тэй рачулкі Кучы буралому, I застыла рэчка Мёртва, нерухома. Моцна яе грудзі Маразамі скуты, I аковы лёду Сярод рэчкі ўздуты. Ціснецца вадзіца, Не знаходзіць ходу I не мае сілы Скінуць глызы лёду. На рачулцы ў лесе Меў Алесь забаву. Ну ж і пацяшаўся Хлопчык тут на славу! — Эх ты, лёд-гвалтоўнік! Што ты вытвараеш? Ты нашто вадзіцу Крыўдзіш і ўшчуваеш? Бедненькай, ёй цёмна, Цесна пад табою. Хай жа пагамоніць, Мілая, са мною! Дам ёй ход, галубцы, Каб на свет зірнула!— I яго сякерка Спрытна секанула. Звякае тапорык, Глуха стук нясецца. Раптам клуб вадзіцы З-пада дна ўзаўецца. Коціць поўзверх лёду, Іней падымае Ды такую ж казку, Байку хлопцу бае! Слухае хлапчынка Гэты сказ нязнаны, Спеў, нікім ад веку Ў лесе не чуваны. То яму здаецца Дудак хор далёкі, То птушыны ў небе Голас адзінокі. На душы так ціха, Ціха і нейк млосна, I спявае ў сэрцы Спеў той сугалосна. Гэты спеў дзівосны Чары навявае I такія казкі Слаўныя складае! I ад гэтай песні Вее дабратою, Радасцю і шчасцем, Мілаю вясною. Ад тэй песні-казкі Трудна адарвацца, I ёй струны сэрца Хочуць адклікацца.Seasonal Footwear

Музей Якуба Коласа

Як нас знаходзяць

-

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі