Шапнуў ён: «Мілая, ну глянь, хоць разік глянь!»
Яму з дакорам я прамовіла: «Адстань!»
А ён са мной астаўся.
За рукі ўзяў мяне, у вочы мне зірнуў.
«Пакінь!» — сказала я. Ён вокам не змаргнуў
I толькі пасміхаўся.
Да вуха мне прыпаў, крануўшыся шчакі.
Абурана сказала я: «Ах, стыд які!»
Ды стыд яму не стаўся.
Ён кветачкаю мне аздобіў валасы.
«Якая ж мне карысць ад гэтае красы?»
I тут ён не крануўся.
I зняўшы мой вянок, пайшоў ад мяне проч.
Я плачу, думаю аб ім і дзень, і ноч —
Ах, хай бы ён вярнуўся!
Апошнiя водгукi
21 неделя 1 день назад
2 года 45 недель назад
2 года 50 недель назад
3 года 40 недель назад
3 года 47 недель назад
4 года 3 недели назад
4 года 7 недель назад
4 года 18 недель назад
4 года 28 недель назад
4 года 44 недели назад