У бярлозе ты радзіўся...
У бярлозе ты радзіўся,
На мякіне гадаваўся,
За скарынку хлеба біўся,
За капейку мардаваўся.
I жывеш ты, як скаціна,
Усякіх злыдняў корміш многа.
Ад пакуты гнецца спіна,
I не бачыш ты нічога.
О, каб вочы прасвятлелі,
Каб на вушы быў лягчэйшы,
За быдля б цябе не мелі,
Сцежкай ты б ішоў прасцейшай!
Апошнiя водгукi
1 неделя 1 день назад
5 недель 1 день назад
10 недель 3 дня назад
24 недели 6 дней назад
1 год 4 недели назад
1 год 11 недель назад
1 год 13 недель назад