Поле
Зараслі вы, межы, ў полі
Дзікім зеллем, палыном!
Гаспадар на вас паволі
Раніцай не йдзе з канём...
Не хапіла сіл жаночых
Глыбей землю заараць,
На загончыках сірочых
Травы сталі красаваць.
Вось і трэцяе ўжо лета,
А няма гаспадароў,
Не чутно цяпер да свету,
Як даўней, іх галасоў.
Дзе ж вы, дзе, браты-сяляне,
Што нідзе вас не чуваць?
Ды баяцца на пытанне
Межы свой адказ даваць.
Сіратою глядзіць поле,
Сумна ўдаль бягуць шнуры.
Хто ж адкажа, што за доля
I дзе іх гаспадары?
I трывожна шэпчуць гоні,
На пытанне шэпчуць мне:
«Ці пабіты, ці ў палоне,
Ці скалечаны ў вайне».
Апошнiя водгукi
1 неделя 1 день назад
5 недель 1 день назад
10 недель 3 дня назад
24 недели 6 дней назад
1 год 4 недели назад
1 год 11 недель назад
1 год 13 недель назад