Покліч
Гэй, чуеце, хлопцы? Дзе вы, адкажэце?
Развеяны ветрам па беламу свеце.
Па ўсіх вы куточках маўчком распаўзліся,
Ад думак даўнейшых сваіх адракліся.
Забылі вы песні пра вольную волю,
Змаганне за шчасце, за лепшую долю.
Адспевана песня, бясследна прапала,
Бо хлеба скарынка язык вам звязала.
I нізка прыгнула вас першая бура, —
Ацесліва, хлопцы, знаць, ваша натура.
I тыя ярэм'і, што вы асмяялі,
Вы зноў жа пакорна на шыі паклалі!
Ці чуеце, хлопцы?.. Адказу не маю
I вечны пакой у турме вам спяваю.
Апошнiя водгукi
1 неделя 1 день назад
5 недель 1 день назад
10 недель 3 дня назад
24 недели 6 дней назад
1 год 4 недели назад
1 год 11 недель назад
1 год 13 недель назад