Песні вясны
Песні ў полі, шум і гоман.
Ну ж і выдаўся дзянёк!
Снег на дзірах, лёд надломан,
I спявае ручаёк:
«Гэй, сябры, гэй, ручаёчкі!
Дружна разам пабягом.
Гайда, гайда ў свет, браточкі,
К тым шырокім берагом!
Людзі-волаты! Глядзіце,
Колькі гонім мы вады,
Бо яднанне — сіла ў свеце,
Хто ж дужэй ад грамады?
Мы дарогі ў полі знаем,
Не заблудзіць там вада —
Знанне — сіла! Мы гукаем:
— Гэй, за намі, грамада!
Мы імчым, мы гонім воды,
Затапілі мы брады.
Дружнасць — першы крок свабоды,
Згода — сіла грамады».
Апошнiя водгукi
1 неделя 1 день назад
5 недель 1 день назад
10 недель 3 дня назад
24 недели 6 дней назад
1 год 4 недели назад
1 год 11 недель назад
1 год 13 недель назад